І прыходзяць яны ў горад являюцца цару. «Какіе вы людзі есць?» — «Мы сільнамагущы багатыры». — «Ці ня можна вам сей горад защыціць? Унадзіўся[605] змей і губіць многа народу; трэба яго пабедзіць!» — «На што ж мы называемся сільнамагущы багатыры, штоб яго ня пабедзілі?» Прыходзіць самая поўнач, і пашлі яны пад каліновы мост, на огненну рэку. Вод прыходзіць шэстіглавы змей і астанавіўся над мастом, і сейчас конь заржаў, сокаў[606] защабетау, а хорт[607] заскімліў[608]. Ён коня ў лоб: «Ты, чортаво стерво, не ржы, а ты, сокаў, не щабечы, а ты, хорт, не скімлі! Бо тут есць Пакацігарошак. Ну, — гаворыць, — выхадзі, Пакацігарошак! Лібо будзем біцца, лібо міріцца». Гаворыць Пакацігарошак: «Ні за тым добры маладзец ходзіць, штоб міріцца, толькі за тым, штоб біцца». І началі яны стражацсь[609]: Пакацігарошак з таварыщами сваімі збілі утраіх[610] зме?ю па галаве. Змей, відзеўшы, што, верно, трэба яму пагінуць, гаворыць: «Ну, браццы, толькі Пакацігарошак мне мешаець, я бы з вамі двумя ўправіўсе!» Вод яны шчэ сталі стражацсь і пабедзілі[611] паследніе голавы, каня змеінага ўзялі ў стайню[612], сокала? ў клетку, а хорта ў псарню; а Пакацігарошак узяў, павырезываў языкі за всех шэсці галов і палажыў сабе ў карман, а тулобіще скацілі ў огненную рэку.

Прыходзяць яны к цару, і Пакацігарошак прыносіць яму языкі для імянной праўды. Цар іх благадарыць: «Віджу, што вы есць сільнамагущы багатыры і защытнікі горада і ўсего народа! Што вам угодна піць і есць, бярыця ўсякіе напіткі і наедкі безденежно і безпошлінно». І з радосці ударіў ён публикацию па ўсему гораду, штоб былі аткрытые ўсе трахтіры, кабакі і малые карчмы для сільнамагущых багатыроў. Вод яны хадзілі паўсюду, пілі, гулялі, прахлаждаліся і разнымі славамі забаўляліся.

Прыходзіць ноч, і ў самую поўнач ідуць яны пад каліновы мост, на огненную рэку, і ўдруг падходзіць сяміглавы змей. Сейчас конь заржаў, сокаў защабетаў, хорт заскімліў. Змей сейчас каня ў лоб: «Ты, чортаво стерво, не ржы, ты, сокаў, не щабечы, а ты, хорт, не скімлі! Бо тут есць Пакацігарошак. Ну, — гаворыць ён, — вылазь, Пакацігарошак! Лібо будзем біцца, лібо міріцца». — «Ні за тым добры маладзец ходзіць, штобы міріцца, толькі за тым, штобы біцца!» І началі яны стражацсь, збілі багатыры змею шэсць галоў; сядмая зосталася. Змей гаворыць: «Дай-ка аддыхнем!» А Пакацігарошак гаворыць: «Не дажыдай, каб я табе аддыхаць даў!» Сталі яны апяць стражацсь, збіў ён і паследняю галаву, павырезываў языкі і палажыў ў карман, а тулобіще бросіў ў огненную рэку. Прыходзіць к цару і прыносіць языкі для імянной праўды.

У трэці раз тож паўночно ідуць яны к каліноваму масту? і к огненной рэке; ўдруг падходзіць к ім дзевяціглавы змей. Сейчас конь заржаў, сокаў защабетаў, а хорт заскімліў. Змей каня ў лоб: «Ты, чортаво стерво, не ржы, ты, сокаў, не щабечы, а ты, хорт, не скімлі! Бо тут есць Пакацігарошак. А ну, вылазь, Пакацігарошак! Лібо будзем біцца, лібо міріцца». Пакацігарошак гаворыць: «Ні за тым добры маладзец ходзіць, штобы міріцца, толькі за тым, штобы біцца!» І сталі яны стражацсь, і збілі багатыры восім галоў, дзевятая зосталася.

Пакацігарошак гаворыць: «Дай-ка аддыхнем, нечыстая сіла!» Яна гаворыць: «Аддыхай — не аддыхай, а са мною не свладзееш; ты і братоў маіх пабедзіў абманом, не сілаю». Пакацігарошак ні столькі ваюець, как думаець, як бы змея абмануць; адначэ і здумал, і гаворыць: «Да шчэ вашага брата многа есці іззаді — ўсех прыбяру!» Удруг яна аглянулася, а ён і дзевятаю галаву зняў, павырезываў языкі, палажыў сабе ў карман, а тулобіще ў огненную рэку бросіў. Прыходзяць яны к цару. Цар гаворыць: «Благодару вас, сільнамагущы багатыры! Жывице сабе з богом і з радосцю і смеласцю і бярыця, сколькі вам нужна, золота, сярэбра і бумажнай манеты».

После сёго ўсе тры змеіные жаны сашліся ў адно место і ўкладываюць между сабою савет[613]. «Адкудава яны ўзялісь, што нашых мужоў пабілі? Ну, жэнщыны мы не будзем, еслі не звядём іх з свету!» То меньшая гаворыць: «Ну, сястрыцы! Пайдзем мы па бальшой дарозе, куда яны будуць ідці. Я зраблюся прыкраснаю койкаю, і яны, ўтаміўшыся, як сядуць на койке, то ўсем трём будзе смерць!» А другая гаворыць к ёй: «Кады ты ім нічаго не зробіш, то я зраблюся яблынькаю над бальшою дарогаю, і як стануць яны ка мне падходзіць — во?зьме іх прыятны запах, а як папробуюць тых яблак, то ўсем будзе смерць!»

Вот пад’язджаюць багатыры к прыкраснай койке; Пакацігарошак махнуў по ней наўхрест саблею — дак і палілася кроў! Пад’язджаюць яны к яблыньке. «Брат Пакацігарошак, дай-ка з’едім па яблычку», — гавораць багатыры, а ён кажэ: «Кады можна, браццы, так з’едім, а кады неможна, так дальш паедзім». Выймая ён саблю і махнуў яблыньку наўхрест, і палілася ўдруг кроў. Паспешаець за імі трэцяя змея і пусціла сваю пасць ад землі да неба. Відзіць Пакацігарошак, што ім каратко прыходзіцца; как спасцісь? Аглядаецца ён і увидаў, што яна на яго напіраець, і бросіў ёй тры кані ў рот. Паляцела змея да сіня мора ваду піці, а яны ўшлі дальш.

Наганяець яна абратно; відзіць ён, што яна блізко, і бросіў ёй ў рот тры сокалы. Апяць змея до сіняго мора паляцела ваду піць, а яны ўшлі дальш. Аглядываецца Пакацігарошак, змея апяць яго наганяець, і відзіць ён сваю неустойку, ўзяў да бросіў ей тры хорты ў рот.

Апяць яна да сіняго мора паляцела ваду піць; пакудава напілась, яны шчэ дальше ўшлі. Аглядываецца ён і візіць, што апяць яна даганяець; Пакацігарошак, узяўшы абоіх таварыщей, і ўбросіў ў рот. Змея паляцела да сіняго мора ваду піць, а ён дальш. Даганяець яна апяць; ён аглядываецца, відзіць, што недалеко, і гаворыць: «Госпаді, сахрані мяне і спасі маю душу!» І відзіць ён уперед сабе жалезны завод, і ўпадаець[614] у гэту кузніцу. Кузнецы гавораць да яго: «Што, чужостранны чалавек, так абрабеў?» — «Пачтеннейшые гаспада! Сахраніце мяне ад нечыстай сілы і спасіце маю душу». Яны, ўзяўше, кузню заперлі наглухо. «Аддайце маё!» — гаворыць змея. Вот кузнецы гавораць ёй: «Праліжы жалезны дзверы, а мы яго табе на язык паложым».

Яна пралізала дзверы і язык ў средзіну ўсадзіла. Кузнецы ўзялі ўтраіх гарачымі клещамі за язык і гавораць: «Ступай, чужостранны чалавек! Што хочеш, з нею рабі». Ён выходзіць на двор і давай змею біць, і пабіў на ёй шкуру да касцей, а косці да мазгоў, і ўзяў яну з усем тулобіщом закапаў на сем сажон глубіны. Вод ён і цяпер жывець, да клочче жуёць, а мы хлеб, бо ў яго нет! І я там быў, мед-віно піў; па барадзе цякло, а ў губе ня было.

вернуться

471

Повадился.

вернуться

472

Сокол.

вернуться

473

Борзая собака.

вернуться

474

Завыл.

вернуться

475

Сражаться.

вернуться

476

Втроем.

вернуться

477

Посбивали.

вернуться

478

В конюшню.

вернуться

479

Уговариваются.

вернуться

480

Вбегает, вваливается.