Дзверы яшчэ не зачынілі, аднак прыкрылі шчыльна. Більба напяўся, ды паварушыць іх ніяк не здолеў. Паспрабаваў праціснуцца праз шчыліну — ціснуўся, ціснуўся, дый засеў! Жах, дый толькі. Гузікі пазахраслі паміж дзвярыма і вушаком. Ужо і вонкі можна было паглядзець: кароткая лесвіца спускалася да вузкай даліны паміж высокімі гарамі, сонца выйшла з-за воблака і ярка асвятліла якраз месца пры дзвярах.

Раптамадзінзгоблінаўзавапіў: «Ценьлядзвярэй! Нехталезе да нас!»

Більбава сэрца ледзь не выскачыла праз пяткі. На ўсю моц ён выгнуўся ды тузануўся. Гузікі паляцелі ва ўсе бакі. I пралез! Праўда, падраўшы камізэльку ды куртку. I паскакаў уніз па прыступках як горны казёл, пакуль збянтэжаныя гобліны падбіралі яго прыгожыя медныя гузікі на ганку.

Зразумела, гобліны хутка кінуліся наўздагон, гікаючы і гукаючы і гойсаючы паміж дрэваў. Але сонца ім не падабаецца, ад яго ногі ў іх дрыжаць, а галовы круцяцца. I Більба яны знайсці не здолелі, бо той, маючы пярсцёнак на пальцы, умела хаваўся ў ценях дрэваў, перабягаючы ад аднаго да другога — хутка і ўпэў-нена, хаваючыся ад сонца. Таму хутка гобліны з праклёнамі ды лаянкамі павярнулі назад вартаваць дзверы.

Вось так Більба ўцёк.

Частка 6

3 АГНЮ ДЫ Ў ПОЛЫМЯ

Ад гоблінаў Більба ўцёк, але куды ж патрапіў? Ён страціў капялюш, плашч, ежу, поні, свае гузікі і сяброў. Ён упарта ішоў далей і далей, пакуль сонца не пачало заходзіць — за горы! Цені гор ляглі на Більбаву сцежку, і хобіт азірнуўся ды паглядзеў назад. Потым — наперад, але ўбачыў толькі, як хрыбты й схілы павольна сыходзяць да нізін і раўнін, што раз-пораз выілядалі паміж дрэвамі.

«Сонца з нябёсамі! — усклікнуў ён. — Здаецца мне, я апы-нуўся акурат на іншым баку Туманных гор, якраз на краі Загор'я! Бацюхны! Дзе ж цяпер шукаць Гэндальфа і гномаў? Адны спа-дзяванні, што яны не засталіся пад гарамі і не дасталіся гоблінам!»

Хобіт усё ішоў ды ішоў, выйшаў з маленькай глыбокай даліны, пераваліў яе край, пачаў спускацца па схіле, і ўвесь час надта няўтульная думка расла і расла ў ім. Ці ж павінен ён цяпер, маючы чароўны пярсцёнак, вяртацца назад у жудасныя, жудасныя тунелі шукаць сяброў. Якраз даспела ў ім думка пра тое, што абавязак ёсць абавязак, што неабходна вярнуцца і шукаць (якім жа няшчасным ён сябе адчуў), калі раптам пачуліся галасы.

Більба спыніўся й прыслухаўся. Да гоблінаў падобна не было, таму ён паспрабаваў падкрасціся бліжэй. Камяністая сцяжынка вілася ўніз побач з высокай скальнай сцяной з левага боку, а з іншага боку на схіле там і сям ніжэй сцежкі віднеліся лагчыны з купкамі дрэваў і кустоў. У адной з лагчын пад кустамі нехта размаўляў.

Більба падкраўся бліжэй і раптам убачыў галаву ў чырвоным капелюшы, якая вытыркнулася між двух вялізных валуноў — Балін назіраў за наваколлем. Ну, хобіт, зразумела, мог запляскаць у далоні ды закрычаць «ура!», аднак не зрабіў гэтага. Баючыся нечаканых непрыемнасцяў, пярсцёнак ен з пальца не здымаў, І зараз убачыў, што Балін глядзіць праз яго, відавочна, не заўважаючы.

«Будзе ім неспадзяванка», — падумаў хобіт, крадучыся па кустах уздоўж краю лагчыны. Гэндальф сварыўся з гномамі. Яны абмяркоўвалі, што здарылася ў тунелях, а таксама спрачаліся й вырашалі, што рабіць і куды падацца зараз. Гномы буркаталі, Гэндальф казаў, што немагчыма і нягодна падарожнічаць далей, пакінуўшы спадара Торбінса ў руках гоблінаў, нават не тур-буючыся даведацца, ці жывы ён, не паспрабаваўшы ўратаваць.

— У рэшце рэшт, ён мой сябра, — сказаў чараўнік. — I хлопец неблагі. Я адказны за яго. I губляць яго, маё вам слова, было не варта.

Гномы жадалі даведацца, чаму Гэндальф увогуле ўзяў Більба з сабою, няўжо яму не хапала сяброў, чаму ён не ўзяў каго-небудзь больш дасціпнага ды кемлівага.

— Да гэтага часу ад яго больш клопатаў, чым карысці, — сказаў нехта. — Калі мы павінны вяртацца па яго ў гэтыя пачвар-ныя тунелі — трасца з ім, абыдземся.

Гэндальф адказаў злосна: «Я ўзяў яго з сабою, а бескарысных рэчаў я не бяру! Альбо вы дапамагаеце мне знайсці яго, альбо я пакідаю вас тут, і выбірайцеся самі, як здолееце. Калі толькі знойдзем яго, вы мне яшчэ не адзін раз усе «дзякуй» за яго скажаце. Ну дзеля чаго ты, Доры, згубіў ды пакінуў яго?»

— Утрымаеш яго, — сказаў Доры, — калі гоблін раптам у цемры хапае ззаду за ноп, штурхае ды ў спіну пхае!

— А чаму ж ты яго не падхапіў зноў?

— Бацюхны! Ну і пытанне! Гобліны б'юцца ды кусаюцца ў цемры, усе падаюць адзін на аднаго ды б'юць чым трапіцца! Вы мне галаву ледзь Гламдрынгам не адцялі, Торын торкае туды, сюды і наагул паўсюль Оркрыстам. Тут знянацку ваша чарговая асляпляльная бліскавіца, бачым — гобліны ўцякаюць, ляман-туючы. Вы пракрычэлі «за мной!» — зразумела. усе павінны былі чуць. Я думаў, усе і пайшлі. Часу не было азірацца, пакуль не прабіліся праз вартавых ніжняй брамы і сюды неяк не дабеглі. I вось мы тут — без узломшчыка, каб яму!

— А вось і ўзломшчык! — гукнуў Більба, зняў пярсцёнак і ўзнік побач.

Ну і падскочылі ж яны! А потым закрычалі ад радасці ды хвалявання. Гэндальф здзівіўся не менш за астатніх, азадаволены быў нават яшчэ больш. Баліна ён паклікаў да сябе ды растлумачыў, што думае пра вартавога, які дазваляе зваліцца сабе на галаву такім вось чынам: без усялякага папярэджання. Факт — узломшчыцкая рэпутацыя Більба пасля гэтага значна вырасла. Калі раней яны яшчэ сумняваліся ў яго ўзломшчыцкай перша-класнасці, нягледзячы на Гэндальфавы запэўненні, дык цяпер і слядоў сумневаў не засталося. Баліна раптоўнае Більбава ўзнік-ненне азадачыла больш за ўсіх, але астатнія ўголас сцвярджалі, што выйшла надта добра і па-ўзломніцку прафесійна.

I так Більба спадабалася іх пахвала, што толысі хіхікнуў пра сябе, а пра пярсцёнак змоўчаў. Калі спыталі, як жа ў яго атрымалася гэткае, адказаў толькі: «Ды, ведаеце, прапоўз паціху

— асцярожненька, спакойненька…»

— Добра, але ж упершыню нешта болыпае за мышу пра-бралася «асцярожненька» ды «спакойненька» пад самым маім носам, а я не заўважыў, — сказаў Балін. — Здымаю перад вамі капялюш.

Што і зрабіў.

— Балін, да вашых паслуг, — сказаў ён.

— Більба Торбінс, да вашых! — сказаў Більба.

Потьш усе пажадалі пачуць пра яго прыгоды пасля падзення з карка Доры, і хобіт сеў ды распавёў усё па парадку — усё, акрамя знаходкі пярсцёнка («не час» — падумаў ён). Асабліва іх зацікавіла гульня ў загадкі, і здрыгануліся яны самым спачу-вальным чынам, калі пачулі апісанне Глыкса.

— А потым я нічога не мог прыдумаць, бо ён сядзеў побач, таму і спытаў: «Што ў маёй кішэні?» А ён не здагадаўся з трох разоў. Вось я і сказаў: «Як наконт абяцанняў? Пакажы мне шлях да выхаду!» Але ён кінуўся на мяне, жадаючы забіць, я пабег, ён — за мной, я спатыкнуўся ў цемры ды бразнуўся на падлогу, а ён мяне не знайшоў. Потым я здолеў пракрасціся за ім, таму што чуў, як ён сам з сабою размаўляе. Ён, напэўна, падумаў, што я ведаю шлях да выхаду, і вырашыў вартаваць мяне каля яго. Глыкс сеў у праходзе так, што і прайсці побач было немагчыма. Давя-лося скочыць над яго галавой і пабегчы да дзвярэй.

— А як жа вартавыя? — спыталі ў хобіта. — Ці ж іх не было?

— Былі! I мноства, але бег я хутка і праслізнуў паміж імі, толькі ў дзвярах захрас — яны былі амаль што зачыненыя, вузкая шчыліна заставалася, — колькі гузікаў згубіў! — сказаў ён, з горыччу паглядаючы на разадранае адзенне. — Але ж праціснуўся нарэшце — і вось ён, я!

Гномы зноў паглядзелі на яго з павагай — нішто сабе, спакойна распавядае, як над Глыксам скочыў, паміж гоблінамі прабег ды праціснуўся, быццам нічога ў тым вельмі небяспечнага й цяжкага.

— Ну што я вам казаў! — засмяяўся Гэндальф. — Не такі ўжо просты спадар Торбінс!

I зірнуў на хобіта з-пад кусцістых броваў, а хобіт задумаўся: ці не здагадаўся Гэндальф пра тую частку гісторыі, якая не прагучала?

Потым надышла чарга Більба распытваць і даведвацца. Бо калі Гэндальф і растлумачыў гномам што, як і чаму, Більба таго расповеду не чуў і жадаў даведацца, як гэта чараўнік знік ды зноў з'явіўся і што ўвогуле адбылося.