Спрытна, у дрыжыках ад страху, што шанец вось-вось згубіцца, гномы кінуліся да скапы і націснулі — дарэмна!

— Ключ, ключ! — закрычаў Більба. — Дзе Торын?

Торын паспяшаўся наперад.

— Ключ! — крычаў Більба. — Ключ, які быў з мапай! Паспрабуй яго зараз жа, пакуль ёсць час!

Торын зняў ключ з ланцуга, што вісеў вакол шыі. Сунуў яго ў дзірку. Ключ падышоў — і павярнуўся! Хоп! Прамень згас, сонца села, месяц знік, і на зямлю прыйшоў вечар.

Цяпер усе разам наваліліся на дзверы, і павольна частка скальнай сцяны паддалася. Доўгія прамыя шчыліны з'явіліся і пачалі пашырацца. Хутка акрэсліліся дзверы ў пяць лакцёў вышынёю і тры шырынёю, і павольна, бязгучна адышлі назад. Здавалася, цемра паплыла быццам дым з дзіркі ў горным схіле. Глыбокая, густая цемра, дзе нічога не бачна і ўвогуле нічога няма, стала перад вачыма, нібы раскрытая пашча, што кліча ў глыбіню Гары — і ўніз.

Частка 12

РАЗВЕДКА

Доўгі час гномы стаялі ў цемры перад дзвярыма дый г спрачаліся, і, нарэшце, Торын пачаў прамову:

— Вось цяпер надышоў час для нашага шаноўнага спадара Торбінса, які зарэкамендаваў сябе добрым кампаньёнам у нашым нялёгкім падарожжы, які мае адвагу, вынаходлівасць і працоўныя здольнасці, што наўрад ці стасуюцца з ягонымі ўласнымі паме-рамі; хто, калі я магу так сказаць, мае долю шанцу, якая значна перавышае звычайна дадзеную любой асобе, — дык вось, цяпер надышоў ягоны час саслужыць нам тую службу, з-за здольнасці да якой і быў абраны ён у якасці ўдзельніка кампаніі. Зараз нады-шоў яму час зарабіць узнагароду.

Вы ўжо пазнаёміліся з Торынавым стылем прамоў ва ўрачыс-тых абставінах, таму я больш не стану катаваць вас, хоць Торын яшчэ даволі доўгі час казаў гэткім жа чынам. Бясспрэчна, выпадак быў самы што ні ёсць урачысты, але ж Більба страціў цярплівасць. Бо ён ўжо добра пазнаёміўся з Торынавым стылем і ведаў, куды той гне.

— Калі ты маеш на ўвазе, што гэта менавіта мой абавязак — лезці першым у таемныя дзверы, о Торын Дубатарч, Трэйнаў сын, каб барада твая вырасла яшчэ даўжэйшай, — так і скажы! — з'едліва прамовіў хобіт. — Я мог бы адмовіцца. Я ўжо выцягваў вас з дзвюх калатнечаў, што наўрад ці ўваходзіла ў наша пагад-ненне. Так што, здаецца мне, якую-кольвечы ўзнагароду я ўсё ж зарабіў. Але ж, як казаў мой бацька, «трэці раз за ўсё сплачвае», і я чамусьці адмаўляцца не стану. Можа, я пачаў давяраць свайму наканаванню больш, чым у даўнія часы (ён меў на ўвазе апошнюю вясну перад тым, як пакінуў дом, але ж тое, здавалася, было стагоддзе таму). У любым выпадку, лічу, што варта было б пайсці ды зірнуць на рэчы разок, дый скончыць справу на тым. А зараз, хто пойдзе разам са мной?

Хору валанцёраў ён не чакаў, таму і не расчараваўся. Філі з Кілі здаваліся крыху заклапочанымі і пераміналіся з нагі на нагу, а астатнія і выгляд не спрабавалі зрабіць, што жадаюць ісці — за выключэннем старога Баліна, які проста добра ставіўся да хобіта. Вось ён і сказаў, што зойдзе ў тунель і, верагодна, пройдзе крыху разам з хобітам, і будзе напагатове, калі спатрэбіцца паклікаць на дапамогу іншых.

Ну што яшчэ сказаць пра гномаў? Сапраўды, заплацілі б яны за Більбавы паслугі шчодра, бо нанялі яго, каб рабіў брудную працу за іх, дык няхай і робіць, навошта яму перашкаджаць, калі сам напрасіўся? Зразумела, дапамаглі б хобіту ў любым выпадку, зрабілі б, што можна, каб выцягнуць з небяспекі, як тое і было ў выпадку з тролямі ў пачатку падарожжа, калі і прычын для ўдзячнасці ў іх не было. Такія яны, гномы: не героі, але народ рэалістычны, які ведае сваю выгаду, добра ўмее лічыць грошы і пралічваць наперад. Некаторыя гномы ўвогуле хітрыя, зла-мысныя, падступныя і цалкам агідныя. Але ж гномы Торынавай кампаніі былі шчырыя і сумленныя — толькі не трэба чакаць ад іх занадта.

За спінай хобіта на цьмяна-чорных нябёсах пачалі адна за адной запальвацца зоркі, калі ён, нарэшце, прапоўз за чароўныя дзверы і пакраўся па тунелі ў глыбіню Гары. Ісці было лягчэй, чым ён уяўляў сабе. Бо тое была не гоблінская нара і не Ірубы падземны калідор лясных эльфаў. А быў тое праход, які зрабілі гномы ў свае самыя лепшыя часы: раўнюткі, нібы лінейка, з гладкай падлогай і сценамі, ён спускаўся ўвесь час пад адным і тым невялікім вуглом — да далёкага канца недзе ў цемры, унізе.

Праз нейкі час Балін пажадаў Більба ўдалай разведкі і спы-ніўся там, дзе яшчэ можна было бачыць слабыя абрысы дзвераў і дзе з-за дзіўнага тунельнага рэха чулася яшчэ шапаценне гномаў — тыя збіліся побач з уваходам. Потым хобіт насунуў пярсцёнак і, занепакоены незвычыйным рэхам, надта (нават для хобіта) асцярожна, бязгучна пакраўся ўніз, уніз, у цемру. Яго аж калаціла з жаху, але твар ягоны заставаўся суворы і рашучы. Зусім ён не быў падобны да таго хобіта, якому некалі давялося выскачыць без насоўкі з Торбы-пад-Стромай шмат-шмат часу таму. Ужо стагоддзі Більба абыходзіўся без насоўкі. Цяпер хобіт толькі крыху паслабіў кінжал у похвах, падцягнуў папругу дый рушыў далей.

— Вось ты і дабраўся да таго самага, шаноўны спадар Більба Торбінс, — сказаў ён сам да сябе. — На той вечарыне ты вырашыў крочыць наперад і ўлезці, ну дык зараз чарга падышла вылазіць ды плаціць. Даражэнькі ты мой, ну і дурань жа ты, быў дурань, дурань i есць! — так казала нанменш хватаўская ягоная частка. — Ну што за карысць мне з цмокавых скарбаў? Прачнуцца б і пакінуць у жахлівым сне і кампанію гэтую, і ўсё астатняе, і пабачыць раптам, што тунель гэты дурны — ані што іншае, як мая ўласная заля ва ўласнай маёй норцы!

Зразумела, ён не прачнуўся, а ішоў ды ішоў далей, пакуль аніякіх адзнакаў дзвярэй за спінаю больш не засталося. Ён стаўся зусім самотны. Аднак хутка яму падалося, што аднекуль цягне цеплынёю. «Ці нейкае ззянне я бачу наперадзе?» — падумаў ён.

Так і было. Чым бліжэй, тым лепш яно бачылася, пунсовае ззянне, якое рабілася ўсё чырванейшым і зырчэйшым. I, адначасова, рабілася ў тунелі ўсё гарачэй. Кпубы пары праплывалі побач, і пот пакаціўся з хобіта градам. I пачаў мерна біцца ў ягоныя вушы цяжкі гук, быццам гіганцкія бурбалы ўзнімаліся з глыбінь вязкай вадкасці, якая вось-вось закіпіць, ды лопаліся: гэта перамяжалася хрыплаватым грукатам, падобным да мур-кання агромністага ката. Памыліцца было немагчыма — гук, безумоўна, быў храпам нейкай неабсяжнай жывёліны, якая спала сярод чырвонага ззяння за канцом І \гнеля.

Тут Більба спыніўся. I рушыць зноў было найбольш адважным учынкам за ўсё ягонае жыццё. Жахі, якія ён спазнаў пасля, ані ў якае параўнанне з гэтым не ідуць. Хобіт вытрымаў самую жорсткую бойку перад тым, каб нават позірк кінуць на ўсю тую жудасць, якая чакала яго. Але ж вытрымаў і праз нейкі час крочыў наперад. Толькі ўявіце сабе: вось наш хобіт дабіраецца да канца тунеля, да дзіркі такога ж памеру і формы, як і ўваход. Вось маленькая хобітава галава выторкваецца вонкі. I перад хобітавымі вачымарассцілаецца самая ніжняя гномская пячорная заля ці кладоўка, якую гномы выдзеўблі акурат у сэрцы Гары. У цемры можна было толькі здагадвацца пра сапраўдныя памеры пячоры, але непадалёк ад каменнай падлогі ўзнімалася яркае ззянне. Ззянне Драка!

Тут ён і ляжаў, агромністы чырвона-залаты цмок, і моцна спаў. Дыханне выбухамі дыму і грукатальных гукаў выходзіла праз ягоныя сківіцы і з ноздраў, але ж полымя ягонае была пры-тушанае. Пад цмокам, пад велізарнымі лапамі і тулавам, пад непа-мернай даўжыні хвастом, скручаным у кольцы, ляжалі скарбы: безліч кучаў усялякіх каштоўнасцяў, золата апрацаванага і прос-тага, каштоўных камянёў і самацветаў, і срэбра адсвечвала крывёю ў цмокавым ззянні.

Драк ляжаў, склаўшы крылы, і быў падобны да агромністага кажана. Ён ляжаў крыху на баку, таму хобіт бачыў ягонае бледнае пуза, да якога прыляпіліся ад доўгага ляжання на каштоўнай пасцелі каменні і золата. За цмокам побач са сценамі няясна бачы-ліся абрысы броняў, шаломаў і сякераў, мячоў і дзідаў, і шэрагамі стаялі велізарныя скрыні і куфры са скарбамі, пра якія можна было толькі здагадвацца.